Пасяджэнне метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

16.05.2023

16 мая 2023 года на базе ДУА "Спондаўская сярэдняя школа Астравецкага раёна" праведзена пасяджэнне метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры раёна.

Прадстаўлены вопыт работы настаўніка ДУА "Спондаўская сярэдняя школа Астравецкага раёна" Памецька А.З. па тэме "Інфармацыйая культура і медыякампетэнтнасць настаўніка-філолага як сродак фарміравання маўленчай, моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў".

Сыс Т.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА "Гервяцкая сярэдняя школа" правяла майстар-клас па тэме "Развіцце пазнавальнай дзейнасці вучняў праз выкарыстанне метадаў і прыёмаў тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення".