Пасяджэнне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

23.11.2023

23.11.2023 на базе ДУА "Гервяцкая сярэдняя школа" прайшло другое пасяджэнне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры "Фарміраванне чытацкай адукаванасці вучняў на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры".

Практычная частка пасяджэння ўключала ў сябе наведванне вучэбнага занятку беларускай літаратуры, які праводзіла Сыс Таццяна Віктараўна. Таксама настаўнікамі была праведзена работа над памылкамі алімпіядных заданняў раённага этапа для 9-11 класаў, абмеркаваны спосабы і сродкі падрыхтоўкі да НДЯА.

Саковіч Вольга Іванаўна, настаўніца ДУА "Гімназія №1 г. Астраўца Гродзенскай вобласці", падзялілася вопытам падрыхтоўкі да ўдзелу ў абласным этапе конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў па вучэбных прадметах “Крыштальная Альфа-2023”.